У рамках далучэння да беларускіх традыцый для выхаванцаў групы № 4 арганізаваны фізкультурны вольны час, на які ў госці завітала дзяўчынка-Васілінка са скарбонкай беларускіх гульняў. Дзеці ахвотна і весела прынялі ўдзел у розных гульнях-забавах: "Знайдзі сябра", "Залаты паясок", "Складзі ўзор", "Пляцень", "Міхасік", "Блін гарыць". Асаблівы ўсплёск радасці выклікала жвавая і вяселая гульня "Хустачка" – смеху і весялосці было не стрымаць! Свята прайшло на адным дыханні, пакінуўшы ў сэрцах дзяцей цёплыя ўражанні і жаданне берагчы народныя традыцыі.