Сёння выхаванцы ДУА "Дзіцячы сад № 1 г.Слоніма" глядзелі дзіцячы спектакль Слонімскага драматычнага тэатра "Малыш і Карлсан". Гэта гісторыя магла адбыцца ў любым горадзе, дзе ёсць дамы, а ў доме ёсць дахі, а таксама ў тым горадзе, дзе акрамя дарослых жывуць звычайныя хлопчыкі, а можа нават і дзяўчынкі. Таму назвы горада можа і не быць, няхай гэта будзе, напрыклад горад "C". У гэтым горадзе жыве хлопчык. І гэты хлопчык быў вельмі адзінокі, хоць у яго была мама, быў Тата, і нават былі сястра і брат. Ён быў самотны таму, што ў яго не было сябра. Уяўляеш? Няма сябра. Што можа быць страшней для хлопчыка, якому сёння споўнілася 8 гадоў. Хлопчыка клікалі Малы, гэта такое імя. Малы Свантесон. Я іду па вуліцы і сумна разважаю. А далей...ён пазнаёміўся з тоустым і смешным чалавекам Карлсанам, які жыў на даху...