Сення дзеці старэйшай групы №6 пазнаёміліся з Еўфрасінняй Полацкай — першай беларускай асветніцай. Дзеці даведаліся, як князёўна Прадслава любіла кнігі і вучыла дзетак дабрыні. Успомнілі і пра славуты Крыж Еўфрасінні Полацкай. А потым самі ператварыліся ў чараўнікоў-майстроў і з вялікім захапленнем упрыгожвалі бліскучымі каменьчыкамі свае ўласныя крыжыкі для Еўфрасінні. Вось так праз творчасць дзеці дакрануліся да гісторыі.
#духоўнаяпрыгажосцьбеларускайжанчыны #кожнаяпятніцароднае #еўфрасінняполацкая #творчасцьздзецьмі